Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны»

Дата: 26 февраля в 13:04
6 просмотров

У лютым 2026 года стартавала Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Мэта мерапрыемства – павышэнне экалагічнай культуры вучняў праз даследчую і прыродаахоўную дзейнасць, накіраваную на зберажэнне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.

Мерапрыемства праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Таямніцы Беларусі»;
  • «Живая весна»;
  • «Сердце, отданное родной земле».

Адным з важных крытэрыяў ацэнкі ўдзелу ў акцыі будзе з’яўляцца інтэнсіўнасць асвятлення падрыхтоўкі творчых работ у сацыяльных сетках устаноў адукацыі з хэштэгамі #годбелорусскойженщины, #рцэк, #сцяжынкамібацькаўшчыны і інш.

Акцыя ўключае ў сябе чатыры этапы:

  • першы – ва ўстановах адукацыі;
  • другі – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  • трэці – абласны, Мінскі гарадскі;
  • чацвёрты – рэспубліканскі.

Вынікі будуць падведзены завочна да 30 чэрвеня 2026 года.

Пераможцы мерапрыемства ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Беларусі I, II, III ступеняў, дыпломамі Рэспублікансага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Больш падрабязна з умовамі правядзення акцыі і патрабаваннямі да афармлення работ можна азнаёміцца тут.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://rcek.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.